Ляхавіцкая раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын перадала дзецям кнігі

Месяц назад Ляхавіцкая  раённая  арганізацыя Беларускага саюза жанчын аб’явіла акцыю «Кнігі — дзецям!». На яе актыўна адгугнуліся нераўнадушныя землякі. У выніку  немалыя кніжныя стосы накіраваны  ў два ляхавіцкія дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. 

Старшыня раённай арганізацыі БСЖ Вольга Бурак шчыра ўдзячна ўсм, хто прыняў удзел у ініцыятыве. Асобна — наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для пажылых ТЦСАН.