Мазаіка натхнення. Ляхавічанкі атрымалі спецыяльныя прызы другога адкрытага фестывалю мастацтваў

Нашы зямлячкі Ульяна Кляўда і Валерыя Філонава атрымалі спецыяльныя прызы другога адкрытага фестывалю мастацтваў для дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі развіцця ў намінацыях «жывапіс» і «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Акрамя гэтага, яны ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў, як і іх сяброўкі па аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Дар’я Тарлюк і Наталля Капанік.

Загадчыца аддзялення Святлана Несцяровіч расказвае, што іх падапечныя сёлета ўпершыню прынялі ўдзел у гэтым фестывалі, які прапісаўся ў Баранавічах. Такое творчае спаборніцтва – адзін з выдатных сродкаў рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з архіва ТЦСАН.