Ад Бетховена да «Лайтсаўнда».

Прыемна, што імёны ляхавічан гучаць і на міжнароднай музычнай пляцоўцы. Ударнік папулярнай беларускай групы «Лайтсаўнд», якая прадстаўляла ў гэтым годзе Беларусь на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне», — ляхавічанін Ігнат Яковіч. Наогул, сям’я Яковічаў багатая на таленты: брат Ігната Антон скончыў музычную школу па класе саксафона, а сястра Ульяна асвойвае ігру на фартэпіяна. Вось такая сямейная любоў да музыкі.

Радуе сваімі спевамі замежнага слухача наша зямлячка Таццяна Траяноўская. Ужо два гады яна працуе ў польскім оперным тэатры, хаця зусім нядаўна вучылася ў Ляхавіцкай музычнай школе, у якой яе і зараз успамінаюць як старанную і таленавітую вучаніцу. І не толькі яе.

Ляхавіцкая музычная школа размясцілася на вуліцы Камсамольскай. Знайсці яе не цяжка: з яе вокнаў, лета гэта ці зіма, гучыць то знаёмая з дзяцінства класіка, то сучасныя завадныя рытмы. Зараз у школе 344 вучні, і кожны з іх, бясспрэчна, таленавіты. Гэта даказваюць і шматлікія конкурсы, у якіх прымаюць удзел выхаванцы. Радуюць сваімі поспехамі вучні фартэпіяннага, струннага і духавога аддзяленняў, якія неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі.

Непаўторная атмасфера творчасці і ў асяроддзі мастакоў. Яны таксама прымаюць удзел у розных конкурсах, у тым ліку ў міжнародным «Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра». Ляхавічанін Вячаслаў Смірноў (выкладчык Дзмітрый Бурвель) сёлета атрымаў у ім гран-пры.

Спевы і танцы — гэта яшчэ адна любоў, якой надзелены ляхавічане. У шматлікіх вакальных і інструментальных ансамблях прымаюць удзел як моладзь, так і дарослыя. А пра іх канцэрты шмат расказваць не трэба: кожны з нас хоць раз апладзіраваў самадзейным выканаўцам і, упэўнена, атрымаў шмат задавальнення.

Здольнасці і талент юных — добра, але такія дасягненні немагчымы без прафесійнага і не менш таленавітага педагагічнага калектыву, які творча і натхнёна працуе са здольнай моладдзю.

Некалькі гадоў таму я таксама была выпускніцай школы мастацтваў, скончыла мастацкае аддзяленне. І магу з упэўненасцю сказаць, што ў нашай школе пануе дух творчасці, які з цягам часу становіцца толькі мацней.

Ірына КУЗЬМІЧ,

студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Ад Бетховена да «Лайтсаўнда».

  • 19/09/2012 в 21:04
    Permalink

    Молодец, автор. Нашла изюминку. И подаа интересная.

  • 19/09/2012 в 22:38
    Permalink

    поддерживаю

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *