Увага анлайн

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык пастаянна на сувязі са сваімі выбаршчыкамі. Ён працаваў у Баранавіцкім раёне, дзе правёў  прамую тэлефонную лінію, на якую звярнуліся у тым ліку і чацвёра ляхавічан. А потым у Ляхавічах прымаў грамадзян па асабістых пытаннях.

Праблемы, агучаныя землякамі, датычылі прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці, парушэння парадку карыстання аб’ектам адпачынку, магчымасці пераразмеркавання маладога спецыяліста.

Па першым і трэцім пытаннях Леанід Цупрык растлумачыў заяўнікам іх правы і абавязкі. А вось на парушэнні, якія дапускаюцца карыстальнікамі аб’екта адпачынку, давядзецца адрэагаваць кіраўніку службы, на балансе якой аб’ект знаходзіцца, і ў далейшым іх не дапускаць.

Вольга СВЯТЛОВА.