Прафсаюзы і час.Чацвёра нашых землякоў узнагароджаны юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Фото: http://mogilev-kbp.by

Прыемная падзея – чацвёра нашых землякоў узнагароджаны юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Такога гонару ўдастоены старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Камінскі, старшыні РК прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Людміла Ланкуць, АПК – Ірына Чура, старшыня прафсаюзнай пярвічкі СШ № 1 Таццяна Абражэвіч.

Амаль 8000 жыхароў Ляхавіччыны з’яўляюцца членамі гэтай самай массавай грамадскай арганізацыі. У складзе раённага аб’яднання – чатыры райкамы (работнікаў аграпрамысловага комплексу; адукацыі і навукі; культуры, інфармацыі, спорту і турызму; дзяржслужачых) – 80 пярвічак. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк расказала, што нядаўна створаны пярвічкі на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці – ТАА «Ажуруна» і ПГУП «Трансэлектрабуд».

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў імкнецца быць у гушчыні ўсіх спраў і падзей, што адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне. Сфера дзейнасці – клопат пра чалавека і ў абавязковым парадку пытанні аховы працы, заключэння калектыўных дагавораў, прыёму і звальнення з работы, аказання матэрыяльнай і юрыдычнай дапамогі членам прафсаюза, кантроль за цэнамі, дзіцячы і дарослы адпачынак, арганізацыя працоўнага спаборніцтва, дабрачынныя акцыі, ушанаванне лепшых, у тым ліку і актывістаў прафсаюзнага руху.

Галіна КАНЬКО.