Гуманная выратавальная місія. Гэта пра донараў крыві

Фото: torange.biz/blood-donor-18929 

Кроў жыццёва неабходная. Донарская кроў выратоўвае жыццё, вяртае здароўе. Нягледзячы на няспынныя намаганні, пройдзе яшчэ шмат гадоў, перш чым замест донарскай крыві чалавека можна будзе ў шырокіх маштабах выкарыстоўваць яе штучныя замяняльнікі.

Пакуль сусветная навука яшчэ не навучылася штучна сінтэзаваць кроў і яе кампаненты. І іменна донары крыві і яе кампанентаў з’яўляюцца практычна адзінай надзеяй хворых, якія маюць патрэбу ў тэрміновым пераліванні крыві.

Пераліванне крыві і яе прадуктаў дазваляе штогод выратоўваць мільёны жыццяў. Кроў і прадукты крыві неабходныя для лячэння жанчын, у якіх цяжарнасць ці роды ўскладніліся развіццём
крывацёку, пацыентаў з захворваннямі крыві і к асцявога мозга, спадчыннымі анамаліямі гемаглабіну і імунадэфіцытнымі станамі; ахвяр траўмаў, надзвычайных сітуацый, бедстваў і аварый, а таксама пацыентаў, якім праводзяцца складаныя медыцынскія і хірургічныя ўмяшальніцтвы.

Добраахвотныя донары крыві фактычна гатовы дзяліцца з хворымі часцінкай сябе. Без перабольшання, гэта армія выратавання – сапраўдная, імклівая і вельмі-вельмі добрая.

Для таго, каб бяспечная кроў была даступна заўсёды і ўсюды, дзе яна неабходная, дастатковая колькасць здаровых людзей павінна рэгулярна здаваць сваю кроў на бязвыплатнай аснове, таму што іменна яны – група насельніцтва з найменшай рызыкай носьбіцтва такіх смяротна небяспечных вірусаў, як ВІЧ і вірус гепатыту.

Дарэчы, па статыстыцы, донары, якія рэгулярна здаюць кроў, практычна не хварэюць прастудай і грыпам. Акрамя таго, яны радзей пакутуюць анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Спрыяльнае ўздзеянне аказваецца і на псіхічны стан чалавека. Можна сказаць, што донарства папярэджвае атэрасклероз, захворванні печані, падстраўнікавай залозы, страўніка. Рэгулярная здача крыві садзейнічае падаўжэнню маладосці, таму што стымулюе крывятварэнне і самаабнаўленне арганізма.

Донар – не прафесія, не работа, не рамяство. Але гэтымі людзьмі ганарыцца наша рэспубліка, таму што яны дораць іншым самае каштоўнае, што не выпрацаваць ніякімі тэхналогіямі, не купіць у магазіне і не замяніць нічым іншым – сваю кроў. Не выпадкова
імя ім Донар – ад лацінскага «дарыць».

Аляксандр СЯРГЕЙ,
адказны за трансфузіялагічную дапамогу ў Ляхавіцкай ЦРБ.