“Беларускія найгрышы” пакарылі Паставы

Народны ансамбль народнай песні “Народныя музыкі”з Ляхавіцкага ГДК удастоены дыплома лаўрэата II ступені ХХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы  і гармонік”, які прайшоў на мінулым тыдні на Віцебшчыне і быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

У музычным фэсце ўдзельнічалі творчыя калектывы і асобныя выканаўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з  Расіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі.

Ляхавічане прадставілі на суд гледачоў і журы дзве кампазіцыі  “Беларускія найгрышы” і “Беларускімарш і танцы” , аўтарам якіх  з’яўляецца заснавальнік калектыву Эдуард Сіліцкі.

 “Народныя музыкі” (кіраўнік Святлана Салавей) – равеснік фестывалю і 25 гадоў ён устатусе “народнага”. Усе яго ўдзельнікі: Жанна Хмыз,  Аляксандр Дунчык, Жанна Рыжая, Леанід Ткачэнка, Віктар Сабалеўскі, Людміла Ламака, Андрэй Дунчык – асобы творчыя.

  Галіна ЗАРЭЧНАЯ.