Экспартныя варыяцыі

Фото: https://112.ua

У  чэрвені-ліпені Ляхавіцкі лясгас плануе выйсці са сваёй прадукцыяй на міжнародную арэну. Новыя замежныя рынкі збыту – выдатная магчымасць зарабіць валюту і ўмацаваць фінансавы стан прадпрыемства.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран  расказаў, што адзін з ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна – экспарт тавараў сёлета выконваецца: за 4 месяцы склаў 109,1 працэнта пры заданні  103,4 працэнта.  Сальда паміж экспартам і імпартам станоўчае.

Не толькі маркетынгавая дзейнасць прадпрыемстваў-экспарцёраў  уплывае на такі вынік.  У  раёне распрацавана і рэалізуецца праграма, уякой прадугледжаны канкрэтныя  дзеянні, штодатычацца, напрыклад,  дыверсіфікацыі экспарту,  наменклатуры тавараў і геаграфіііх пастаўкі.

За межамі нашай краіны сваіх пакупнікоў  знайшлі больш за 20 прадпрыемстваў Ляхавіччыны. За 4 месяцы яны прадалі замежным пакупнікам тавараў на 8,8 мільёна долараў, што амаль на 6,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Асноўны раённы  экспарцёр – ТАА “Мясакамбінат Ляхавічы”: прадукцыя прадпрыемства складае  амаль трэць ад агульнага раённага экспарту. Пакуль мясакамбінат адпраўляе яе выключна ў Расію, але ў бліжэйшых планах пашырэнне экспартных накірункаў.

Тухавіцкі брыкет за якасць і прымальны кошт даўно аблюбавалі не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.  Сёлета за першы квартал торфабрыкетны завод  “Ляхавіцкі” адправіў у восем краін  Еўропы (пераважная большасць прадукцыі паехала ў Швецыю, Расію і Польшчу) амаль 18 тысяч тон брыкету на 790 тысяч долараў. І гэта 129 працэнтаў да першага квартала 2018 года.

Вытрымлівае канкурэнцыю на замежных рынках і ТАА “Ляхавічыдрэў Экспарт”. Зборныя канструкцыі тутэйшай вытворчасці знаходзяць пакупнікоў у  Польшчы,Германіі, Іспаніі.

З нядаўняга часу Ляхавіцкі малочны завод выпускае масла пад вядомым брэндам  “Прэзідэнт”, якое пастаўляецца ў Расію.

Экспартную дынаміку дэманструе і ТАА “Фермент”. Калі раней прадукцыя Ляхавіцкага кансервавага завода трапляла ў краіну-суседку праз фірмы-пасрэднікі, то зараз наладжаны прамыя пастаўкі. 

Значны экспартны патэнцыял і ўЛяхавіцкага льнозавода. Стасункі з замежнымі партнёрамі з Літвы і Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расіі, Чэхіі маглі быць больш выніковымі, калі б прадпрыемства больш настойліва працавала над паляпшэннем сыравіннай базы. Прапаноў на набыццё льнопрадукцыі хоць адбаўляй.  А пакуль маем, што маем.  Трэць  працэнтаў прадукцыі, вырабленай на заводзе, экспартуеццаў Кітай. Такое супрацоўніцтва прынесла прадпрыемству сёлета за 4 месяцы за 157 тысяч долараў, усяго за гэты час  заводэкспартаваў 319 тон ільнопрадукцыі на 23 тысячу долараў. 

Галіна КАНЬКО.