Стоп! З пачатку года на тэрыторыі Брэстчыны зарэгістравана 19 ДТЗ з удзелам матацыклістаў

Фото: https://www.youtube.com

З пачатку года на тэрыторыі Брэстчыны зарэгістравана 19 ДТЗ з удзелам матацыклістаў, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі і 21 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна адбылося адно ДТЗ з удзелам мотатранспарту, у якім адзін чалавек атрымаў траўму.

Сёлета Ляхавіцкая ДАІ да адміністрацыйнай адказнасці ў раёне прыцягнула 34 вадзіцелі двухколавых транспартных сродкаў, з іх 11 за язду без адпаведных правоў, а двое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, цягнуць штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь; за тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за тыя ж парушэнні – ад 20 да 50базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, ст. дзяржаўтаінспектар АДАІ.