Ляхавічы і ляхавічане

Ужо заўтра сённяшні дзень стане гісторыяй, а заўтрашні –паслязаўтра. Нічога дзіўнага, такая ўласцівасць часу – ісці бесперапынна. І ўсё большы багаж мінулага, і ўсё больш дзеючых асоб у яго безупынных сюжэтах. Давайце спынімся і азірнёмся…

Ад нас, з трэцяга тысячагоддзя, азірнёмся на такое далёкае і такое блізкае мінулае ляхавіцкай зямлі, некаторыя старонкі якога засталіся адлюстраванымі хіба што ў фотаздымках.

У Год малой радзімы, напярэдадні 80-годдзя Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкага раёна запрашаем нашых землякоў прыняць удзел у стварэнні рэтрафотагалерэі «ЛЯХАВІЧЫ І ЛЯХАВІЧАНЕ», папоўніць гэты рэтрафотапаказ  здымкамі ў тэму.

Рэтрафотатэка «ЛВ» «ЛЯХАВІЧЫ І ЛЯХАВІЧАНЕ» распачынаецца
фотаздымкамі з асабістага альбома сям’і  Ігара і Алены ЛОБАНАЎ. У кадрах тыповыя сюжэты 60-50-гадовай даўнасці, твары многіх нашых землякоў, якія аддана працавалі на карысць роднай зямлі, і
гарадскі  пейзаж Ляхавічаў тых гадоў. Вельмі шчымліва і пазнавальна. Знаёмцеся.

Ляхавіцкая семігадовая школа (беларуская) славілася сваімі педагогамі, сярод якіх былі на той час дырэктар, вядомы краязнаўца Уладзімір Скалабан ( у цэнтры), побач з ім Сцяпан Байрачэнка, стаўшая пазней Заслужанай настаўніцай БССР Валянціна Цуран (першая злева ў першым радзе), Фёдар Лобан (трэці справа ў першым радзе), Соф’я Хмарук і Вера Лоскутава (справа ў першым радзе) і іншыя.
Фота зроблена 21 мая 1954 года.
Сярод медработнікаў, якія адлюстраваны на гэтым здымку, урач Уладзімір Кучарэнка (злева)(у 1946-49 гадах быў галоўным урачом), акушэрка Надзея Лобан (другая справа ў першым радзе), медсёстры Надзея Сарока (першая справа) і
Марыя Багушэвіч (у цэнтры другі рад).


Гарадскі парк на вул. Леніна быў любімым месцам адпачынку ляхавічан. Так ён выглядаў у 60-ых гадах мінулага стагоддзя.
Першамайская дэманстрацыя, 1961 год.
Генадзь Цітовіч з жонкай. Гэты фотаздымак  маэстра падпісаў свайму хрэсніку і цёзцы Генадзю Лобану і яго сям’і.
Радзільнае аддзяленне, канец 50-х пачатак 60-х.
Ляхавіцкіе медыкі. У цэнтры — Надзея Лобан.