Аптымістычная дэмаграфія… лебядзіная. На рацэ Ведзьма пярнатае папаўненне

На працягу многіх гадоў на рацэ Ведзьма, у самым цэнтры Ляхавіч, жывуць гусі-лебедзі. Вось і гэтай вясной ляхавічане назіралі за белай прыгожай парай. А літаральна днямі «салодкую парачку» можна ўбачыць за бацькоўскімі клопатамі. Лебядзінае сямейства на нашай Ведзьме папоўнілася маленькімі шэрымі шыйкамі. Здаецца, можна гадзінамі назіраць за гэтай сямейнай ідыліяй!