Галасуй разам з намі!

Сёння малады выбаршчык незалежны, патрабавальны і ўдумлівы. Для яго ўдзел у выбарах — не фармальнасць, а магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у фарміраванні органаў дзяржаўнай улады, а, значыць, выбіраць шлях, па якім будзе развівацца краіна, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей.
Набыццё адукацыі, працаўладкаванне і ўласнае жыллё — гэтыя пытанні рана ці позна паўстаюць перад кожным маладым чалавекам. Моладзь шукае шляхі іх вырашэння і знаходзіць.
Нашы дзеці атрымліваюць бясплатную дашкольную і школьную адукацыю, нам гарантаваны пэўны аб’ём бясплатнага медабслугоўвання, робіцца многае, каб здаровы лад жыцця стаў свядомым выбарам кожнага жыхара краіны.
Па ініцыятыве райкама БРСМ 17 верасня сярод паўналетніх навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа арганізавана маладзёжная акцыя «Галасуй разам з намі!». Актывісты саюза распаўсюджвалі флаеры з датай выбараў і лозунгам, які нагадвае аб праве грамадзяніна выбіраць і аб грамадзянскім абавязку прыйсці на выбарчыя ўчасткі і ўдзельнічаць у галасаванні.
Адна з асноўных мэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — выхаванне патрыятызму ў маладых, адказнасці за будучыню сваёй краіны. Мы перакананы: наш удзел у выбарах — гэта наш рэальны ўклад у падтрымку міру, згоды і стабільнасці на роднай зямлі.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар РК ГА БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *