«Вялікая размова»: вынікі з высновай

Усе звароты, якія засталіся пасля правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», будуць даведзены да лагічнага завяршэння. Аб гэтым у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.


Наталья Кочанова. Фото из архива БЕЛТА

Паводле яе слоў, практычна ўсе пытанні разгледжаны. Сёння на кантролі з паступіўшых 2,5 тысячы засталося 102 звароты. «Недзе дадзены растлумачэнні, недзе хутка прыняты меры. І ёсць шэраг прыкладаў, як аператыўна спрацавалі мясцовыя органы ўлады. Тыя звароты, якія засталіся на кантролі, абавязкова давядзём да лагічнага завяршэння. Гэта пытанні, звязаныя з неабходнасцю ўнясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства, таму патрэбны час», – адзначыла Наталля Качанава. Акрамя таго, толькі па выніках «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» Адміністрацыя Прэзідэнта правяла 32 выязныя прыёмы грамадзян, на якія прыйшлі каля 600 чалавек.
Наталля Качанава расказала аб пытаннях, якія паступілі ў час падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Яны датычыліся працаўладкавання, сацыяльнай абароны, падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, выкарыстання сямейнага капіталу. «І вось ужо на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы рашэнне прынята. Гэты падыход будзе дзейнічаць і на наступную пяцігодку. Што датычыцца выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, то гэта пытанне разглядаецца на ўзроўні ўрада і профільнага міністэрства», –
дадала Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Наталля Качанава падкрэсліла, што з людзьмі трэба працаваць больш. «Зусім нядаўна на кадравым дні Прэзідэнт яшчэ раз зрабіў акцэнт, што мясцовыя органы ўлады павінны актыўна працаваць з насельніцтвам. Гэта трэба для таго, каб людзі ведалі і разумелі, што ў іх горадзе, раёне, вёсцы будзе зроблена ў бліжэйшы час. А калі недзе кіраўнікі недапрацоўваюць у інфармацыйнай прасторы, то людзі вымушаны звяртацца, –
адзначыла яна. – Я заўсёды гавару: калі людзі звяртаюцца ў мясцовыя органы ўлады – гэта добра. Значыць, яны давяраюць уладзе на месцах і адчуваюць, што гэтыя пытанні могуць быць вырашаны і няма неабходнасці звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі або пісаць паўторныя звароты».
Асаблівая ўвага ў Адміністрацыі Прэзідэнта ўдзяляецца паўторным зваротам і тым, якія паступаюць у вышэйшыя органы. «Гэта характарызуе работу на месцах. Тут можна даць ацэнку ў пэўнай меры кіраўнікам рознага ўзроўню», – дадала Наталля Качанава. Работа са зваротамі грамадзян у Беларусі пастаянная, дакладна выбудавана і вызначана заканадаўча, падкрэсліла яна.
Як паведамлялася, у час падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» на імя Кіраўніка дзяржавы паступіла каля 2,5 тысячы зваротаў. У тым ліку амаль 2 тысячы – ад чытачоў БЕЛТА ў час акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту», якая праходзіла 27-28 лютага. У адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі работа па разглядзе зваротаў знаходзіцца на кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
БЕЛТА.