Адкрытыя для дабрыні. Ляхавіцкая каманда «Пошук» паказала валанцёрскі клас

«Усюды, дзе ёсць чалавек, ёсць і магчымасць праявіць дабрыню» – пад такім дэвізам прайшоў раённы злёт валанцёрскіх атрадаў на базе гімназіі. Ляхавіцкія валанцёры дапамагаюць таму, каму гэта найбольш неабходна: ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым грамадзянам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, арганізуюць разнастайныя акцыі і ўдзельнічаюць у іх, добра-ўпарадкуюць горад і вёскі.

Цікава прэзентаваць каманду, аформіць газету пра дзейнасць атрада, адказаць на пытанні ў конкурсе «Эрудыт», аказаць першую медыцынскую дапамогу, выканаць заданні, падрыхтаваныя супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, правесці гульні з хлопчыкамі і дзяўчынкамі з прышкольнага лагера «Сонейка» – толькі частка таго, што прадэманстравалі валанцёры.
Пераможцам раённага злёту стала каманда гаспадароў «Пошук».


Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фото: http://lyahovichi.edu.by