Героямі «Дажынак-2012» сталі і нашы землякі — старшыня СВК «Ляхавіцкі» Аляксандр Вітко, які прадстаўляе сваю гаспадарку, і малады вадзіцель ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Юрый Сяргей.

Горкі вітаюць пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва на жніве. У сталіцу сёлетніх рэспубліканскіх «Дажынак» сабраліся лепшыя хлебаробы, тыя, хто ўнёс самы важкі ўклад у багаты каравай гэтага года.

Героямі «Дажынак-2012» сталі і нашы землякі — старшыня СВК «Ляхавіцкі» Аляксандр Вітко, які прадстаўляе сваю гаспадарку, і малады вадзіцель ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Юрый Сяргей.

Тэлеграма ў нумар

Хлебаробам СВК «Ляхавіцкі»
і старшыні Аляксандру Іванавічу Вітко.
Вадзіцелю ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»
Юрыю Леанідавічу Сяргею.

Шчыра віншуем вас з выдатным вынікам у рэспубліканскім спаборніцтве на жніве!
Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў СВК «Ляхавіцкі» заняў ганаровае трэцяе месца, чым чарговы раз пацвердзіў сваю высокую хлебаробскую вартасць. Сярод маладых вадзіцеляў краіны на адвозцы збожжа ўраджаю-2012 другое месца ў вадзіцеля ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Юрыя Сяргея.
Вы, паважаныя пераможцы, — слаўныя героі дня, якіх ушаноўваюць на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2012» у Горках. Гэта заслужаная адзнака плённай працы.
Жадаем вам здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту, новых стваральных здзяйсненняў на карысць раёна, вобласці, краіны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *