«Лесвіца поспеху» ляхаўчанкі Таццяны Арлоўскай

Сёння бібліятэкар — гэта не толькі знаўца літаратуры. Ён цудоўны бібліёграф, ладзіць цікавыя мерапрыемствы, рэжысіруе тэатральныя пастаноўкі, арганізоўвае прэзентацыі кніжных выстаў. Акрамя таго, сучасны спецыяліст бібліятэчнай справы займаецца асветніцкай дзейнасцю. І гэтыя, і іншыя выдатныя якасці праявіла падчас абласнога агляду-конкурсу «Лесвіца поспеху» бібліёграф Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Арлоўская. Сапраўды, слова бібліятэкар загучала годна.
Таццяна Арлоўская — пераможца абласнога агляду-конкурсу: яе маладзёжны праект у галіне бібліятэчнай справы «Лесвіца поспеху» ў намінацыі «Жыві з марай — імкніся да поспеху!» — лепшы праект па стварэнні грантаў, мэтавых бібліятэчных праграм, методыка-бібліяграфічных матэрыялаў і рэкамендацый. На абласным свяце ў гонар Дня бібліятэк наша калега ўзнагароджана дыпломам І ступені і каштоўным падарункам — ноўтбукам.
Гэта высокая адзнака за прафесіяналізм і творчасць. Яна тым больш ганаровая, што прысуджана ў Год кнігі.
Ганарымся сваёй калегай, віншуем! Выдатна, Таццяна!
Аляксандра МІСКЕВІЧ,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу
цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *