Кантрольная работа. КДК выявіў парушэнні ў Ляхавіцкім райаграсэрвісе і “Ліпнянцы” пры нарыхтоўке травяных кармоў

Па стане на 17 чэрвеня нарыхтавана 386,3 тысячы тон кармавых адзінак травяных кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі – па 6,02 цэнтнера ў разліку на адну ўмоўную галаву. Гэта перавышае  аналагічны паказчык  2018 года на 0,08 цэнтнера кармавых адзінак.

Большасць сельгасарганізацый да нарыхтоўкі кармоў аднесліся адказна. Аднак у працэсе  маніторынгу выявіліся адрасы, дзе дапушчаны парушэнні. Напрыклад, з-за нізкай гатоўнасці корманарыхтоўчай тэхнікі ў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс “ і КСУП “Ліпнянка” травы касілі не ў аптымальныя тэрміны,  а калі тыя ўвайшлі ў фазу каласавання.

Выўлены парушэнні і ў некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах вобласці, напрыклад, у КУСП “Бярозаўскае” Бярозаўскага, ААТ “Гарадзец Агра” Кобрынскага раёнаў.

Па выніку маніторынгу адпаведная інфармацыя накіравана ў райвыканкамы для ўхілення выяўленых парушэнняў і прыцягнення вінаватых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

КДК Брэстскай вобласці.