Законны падыход. Пракурор Ляхавіцкага раёна разважае пра галоўныя накірункі дзейнасці

Пракурор раёна Сяргей Дзяжко.

Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці пракуратуры – падтрыманне дзяржаўнага абвінавачання ў судзе. Сёлета падтрымана абвінавачанне больш чым па 50 крымінальных справах. Сярод іх – па абвінавачанні ляхавічаніна ва ўчыненні махлярскіх дзеянняў, дзе пацярпелымі прызнаны 13 чалавек. Назаву і крымінальную справу па абвінавачанні за знаходжанне за рулём транс-партнага сродка ў стане алкагольнага ап’янення, парушэння правіл дарожнага руху, у выніку чаго загінуў чалавек. Больш таго, вадзіцель з месца здарэння ўцёк, а пацярпелага пакінуў без дапамогі. Суд улічыў меркаванне дзяржаўнага абвінаваўцы і прыгаварыў данага грамадзяніна да 5 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем правоў кіравання транспартным сродкам, штрафам і канфіскацыяй аўто.

У мэтах прафілактыкі практыкуецца разгляд спраў у выязных судовых пасяджэннях як па месцы ўчынення злачынства, так і па месцы адбыцця пакарання з запрашэннем жыхароў таго ці іншанага населенага пункта, асоб, схільных да ўчынення злачынстваў.

Пра работу пракуратуры ў значнайступені можна меркаваць і па выніках нагляднай дзейнасці. Сёлета пракура-тура праводзіла праверкі захавання зямельнага і прыродаахоўнага, адмініст-
рацыйнага і антыкарупцыйнага заканадаўства, заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў.

Напрыклад, праверылі выкананне заканадаўства пры вядзенні адміністра-цыйнага працэсу старшынямі жыллёва-будаўнічых кааператываў пры разглядзе паведамленняў і заяў пра бытавыя шумы і парушэнні правілаў карыстання жылымі памяшканнямі на тэрыторыі Ляхавіч.

Падчас праверкі выканання патраба-ванняў Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях» устаноўлены факты неэфектыўнай работы з абавя-занымі асобамі, несвоечасовага прыцяг-нення да адказнасці за прагулы, што садзейнічае ўкараненню пачуцця беспа-
каранасці, росту ўзбуджаных спраў, зніжэнню ўзроўню кампенсацыі бацька-мі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей.

Парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства выявілі на кансервавым заводзе, у жылкамунгасе, ААТ «Шлях новы» і «Жарабковічы».Пракуратуры прадастаўлена права ўзбуджэння крымінальных спраў у мэтах абароны грамадзян. У гэтым годзе ўзбуджана 7 крымінальных спраў па факце катавання, прычынення цялесных пашкоджанняў падчас сямейных канфліктаў.

Па выніках праведзеных праверак у арганізацыях у дзяржаўныя органы ўнесена 16 прадстаўленняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія гэтаму садзейнічаюць. Да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнута больш за 70 чалавек, 21 – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор раёна.