Чэрвень. Крэпасць. Рэквіем. 22 чэрвеня 2019 года ў нашым абласным цэнтры адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей 78-гадовай даўнасці.

22 чэрвеня 2019 года ў нашым абласным цэнтры адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей 78-гадовай даўнасці. Назва яе «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць». У пастаноўцы, якая паказала эпізоды абароны легендарнай крэпасці, было задзейнічана больш за 500 аматараў гісторыі з 14 краін.

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» 22 чэрвеня адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікамі сталі каля 10 тысяч чалавек.
«Дзень памяці і смутку вяртае нас да адной з самых горкіх дат у нашай гісторыі. Сёння мы ўспамінаем тых, хто першым прыняў бой, загінуў на палях бітвы, на акупіраваных тэрыто- рыях – усіх, чые жыцці абарвала вайна, – сказаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. – Сёлета адзначаецца тысячагоддзе Брэста. Ацэньваючы мінулыя стагоддзі, мы бачым, як многа забрала гэта вайна. Наша асобая ўдзячнасць франтавікам і працаўнікам тылу за тое, што адстаялі незалежнасць вялікай Радзімы, нанова адбудавалі спаленыя і разбураныя гарады, падарылі нам сённяшні час і будучыню».
Сустрэча 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці для многіх брастаўчан стала ўжо традыцыяй. Разам з мясцовымі жыхарамі сюды прыходзяць госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, іншаземцы. У прыватнасці, у гэтым годзе прыехалі журналісты і блогеры з Казахстана, прадстаўнікі асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Калінінградскай вобласці, удзельнікі цягніка памяці з Санкт-Пецярбурга «Музыка вайны і Перамогі», дэлегацыі з Ленінградскай вобласці, Іжэўска.
Прысутныя ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля. Па традыцыі пагранічнікі апусцілі вянкі са свечкамі ў ваду Буга.
Пасля жалобнай цырымоніі на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання цытадэлі адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць». У пастаноўцы, якая паказала эпізоды абароны легендарнай крэпасці, было задзейнічана больш за 500 аматараў гісторыі з 14 краін.
Па матэрыялах БЕЛТА.