Абавязковасць суперажывання, а раўнадушша – прыкмета прафнепрыгоднасці. У гэтым пераканана дырэктар ТЦСАН Таццяна Равінская

Нават тэхнічны прагрэс не ў стане замяніць тое, у чым кожны з нас пастаянна адчувае неабходнасць, – клопат, спагаду, пяшчоту і дапамогу. І прафесія сацыяльнага работніка застаецца адной з самых патрэбных. У сферы сацыяльнага абслугоўвання могуць працаваць людзі з адкрытым сэрцам, шчырым клопатам пра тых, каму патрабуюцца дапамога і догляд, сцвярджае Таццяна Равінская. Калі раней падапечнымі ТЦСАН (тут працуе 107 чалавек) у асноўным былі пажылыя землякі, то цяпер значная ўвага надаецца шматдзетным і неўладкаваным сем’ям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Прыёмная сям’я
для … бабулі

Сацыяльная работа – стан душы. Часам адбываецца так, што ў старасці чалавек застаецца адзінокім. І сувязным звяном са знешнім светам для яго становіцца менавіта сацыяльны работнік, на плечы якога кладуцца штодзённыя клопаты пра пажылога пада-печнага: схадзіць за прадуктамі ў магазін ці за лекамі ў аптэку, прыбрацца ў доме, аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі.
– На надомным абслугоўванні цяпер знаходзяцца 564 жыхары раёна, 15 з іх (ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, члены сем’яў загінуўшых) вызвалены ад платы за такую паслугу, – расказвае Таццяна Равінская.
Не менш фізічнай дапамогі пажылым людзям неабходны душэўная падтрымка і ўвага. Выслухаць, падбадзёрыць доб-рым словам не ўваходзіць у пералік сацыяльных паслуг, але  іншы раз гэта аказваецца не менш важным для падапечных
75 мясцовых сацработнікаў.
У Ляхавіцкім раёне з’явіўся першы на Брэстчыне дом сумеснага пражывання для пажылых грамадзян і інвалідаў, якім тут утульна, камфортна, бяспечна і неадзінока. Сацы-яльныя работнікі гатуюць ім ежу, прыбіраюць, мыюць бялізну – дапамагаюць у гас-падарчых клопатах. Ладзяцца і разнастайныя культурныя мерапрыемствы. У доме сумес-нага пражывання пабывалі ўжо 64 нашы землякі.
Да традыцыйных формаў жыццеўладкавання далу-чаюцца новыя. У Мядзведзічах, Куршынавічах, Дамашах створаны гасцявыя сем’і: да сацыяльных работнікаў на выхад-ныя, святы прыходзяць іх падапечныя. Ёсць на Ляха-віччыне прыёмныя сем’і для па-жылых людзей і патранажныя – сацработнікі дапамагаюць немаладым землякам, якія пакуль не абслугоўваюцца ТЦСАН.
Пра папулярнасць яшчэ адной структурнай адзінкі тэры-
тарыяльнага цэнтра – аддзя-лення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзрос-ту – і гаварыць не даводзіцца. Яно запатрабаванае ў ляхавічан залатога ўзросту, тут займаюцца 42 актыўныя землякі, якія наведваюць чатыры клубы, тры гурткі, спартыўную сек-цыю, а яшчэ з’яўляюцца студэнтамі «ўніверсітэта трэ-
цяга ўзросту». Дарэчы, аддзяленне размясцілася ў рэкан-струяваным за бюджэтныя сродкі памяшканні ў цэнтры горада. Да гэтага былы інтэрнат не адзін год пуставаў.

Роўныя
магчымасці

Сацработнікі ахопліваюць клопатам, ствараюць умовы для творчасці і развіцця здольнасцей людзей з абме-жаванымі магчымасцямі. Разнастайныя віды дапамогі адрасаваны дзецям і дарослым з асаблівасцямі фізічнага і псіхафізічнага развіцця.

У гэтым аддзяленні адкрыта рэабілітацыйна-працоўная майстэрня, дзе таленавітыя падапечныя вырабляюць разнастайныя сувеніры. А паслуга «гасцініца выхаднога дня» дае магчымасць бацькам дзяцей-інвалідаў вырашаць нейкія свае пытанні.
ТЦСАН актыўна ўзаемадзейнічае з цэнтрам карэк-цыйна-азвіваючага навучання і рэабілітацыі. Ладзяць сумесныя пазнавальныя, забаў-ляльныя, спартыўныя мера-прыемствы, экскурсіі.
Тры гады ў раёне функцыянуе сістэма дзяржаўнага сацыяль-
нага заказу. За гэты час 84 інва-ліды атрымалі разнастайныя медыка-сацыяльныя паслугі.
Наконт зручнасцяў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У трэцім квартале плануецца ўстанавіць пандус на цэнтральным уваходзе райбальніцы (сродкі на гэта выдаткоўвае раённы бюджэт). Усталяваны такі ў гарадскім скверы па вуліцы Леніна. Дарэчы, у адным з нумароў гарадской гасцініцы прадугледжана ўсё для камфорту інвалідаў. А на скрыжаванні зялёнае святло святлафораў дубліруецца гукавым сігналам.

Падтрымка
па адрасе

Адраснай сацыяльнай дапа-могай сёлета скарысталіся 394 жыхары раёна, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Сярод атрымальнікаў – 11 адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў І і ІІ груп.
– Штогод праводзіцца абследаванне жыллёвых умоў ветэранаў вайны і працы, інвалідаў для выяўлення іх патрэб і аказання дапамогі. Напрыклад, ідзе ўстаноўка пажарных апавяшчальнікаў у дамах 11 адзі-нокіх грамадзян сталага ўзрос-ту і двух інвалідаў, рамонт печкі, электраправодкі – па трох адрасах. Усяго ў 2019 годзе на такія работы запланавана 4625 рублёў са сродкаў раённага бюджэту, – удакладняе дырэктар ТЦСАН.
Надзвычай запатрабаваны паслугі цырульніцкія, па пако-
се травы, навучанне камп’ютарнай грамаце. У маланаселеныя пункты выязджаюць спецыяльныя мабільныя брыгады.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.