Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса правёў сустрэчу з жыхарамі горада

26 чэрвеня ў гарадскім Доме культуры старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса сустрэўся з жыхарамі горада. 

Падчас сустрэчы Леанід Іосіфавіч закрануў шмат тэм, якія датычылі жыццядзейнасці горада і раёна, адказаў на хвалюючыя пытанні ляхавічан.  Асаблівая ўвага пытанням працаўладкавання, стану дарог на некаторых вуліцах райцэнтра, магчымасці ў будучым пабудаваць басейн, стварэнню безбар’ернага асяроддзя. 

На кожнае пытанне старшыня райсавета дэпутатаў даваў змястоўныя адказы, вырашэнне многіх праблем ўзята на кантроль мясцовай улады.