На абед – капуста палявая. Сельгаспрадпрыемствы Ляхавіцкага раёна пачалі вырошчваць такую культуру

А вы чулі пра такую расліну – палявая капуста? Наогул, дакладна яна называецца свірэпіца. Гэта азімая культура вытрымлівае нізкія тэмпературы, што дазваляе даволі значны час выкарыстоўваць яе ў зімовы стойлавы перыяд у якасці выдатнага зялёнага корму. Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ігар Яварчук падкрэслівае, што свірэпіца дапамагае істотна палепшыць рацыён рагуль і павялічыць надоі.
Для палеткаў нашага раёна гэта культура – навічок. Сёлета ёю займаюцца ДП «Нача» (81 гектар) і ААТ «Жарабковічы» (70 гектараў). Прычым, 15 начаўскіх гектараў – элітныя, на іх свірэпіца – упершыню на Ляхавіччыне – пойдзе выключна на насенне.

Ігар Яварчук расказаў, што разлікі на ўраджай культуры неблагія, і сабранага насеннага матэрыялу хопіць, каб у жніўні пад ураджай наступнага года пасеяць азімую свірэпіцу ва ўсіх гаспадарках раёна на агульнай плошчы тысяча гектараў.

А пакуль у мінулую сераду на начаўскіх палетках каля Счаснавічаў камбайн, за штурвалам якога Аляксандр Пятроўскі (увогуле працуе ён на «Трансэлектракамплекце», а на перыяд уборкі дапамагае па-
зямляцку Начы) і Васілій Купрыш (на здымку) убіралі культуру-навічка.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.