Слова віншавальнае. 30 чэрвеня – Дзень моладзі

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванне маладому пакаленню раёна з Днём моладзі – святам прыгажосці, нястомнай энергіі і аптымізму.

«Моладзь заўсёды была і застаецца найбольш ініцыятыўнай і славалюбівай часткай грамадства, якая імкнецца да ўсяго новага і прагрэсіўнага, – гаворыцца ў віншаванні. – Менавіта маладому пакаленню трэба будзе ў хуткім часе ўзяць на сябе адказнасць за далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, вобласці,
усёй рэспублікі».

Райвыканкам і райсавет пажадалі юнакам і дзяўчатам поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, веры ў сябе, адданых сяброў, удачы, дабрабыту і высокіх дасягненняў.