Ляхавічы: з’яўляюцца новыя кіёскі «Брэстаблсаюздруку» і пашыраецца асартымент тавараў у іх

Жыхарам мікрараёна вуліцы Інтэрнацыянальнай няма неабходнасці дабірацца ў цэнтр горада, каб набыць у кіёсках «Брэстаблсаюздруку» перыёдыку, кнігі для дзяцей і дарослых, канцтавары і г.д. Цяпер у іх ёсць свой кіёск, багаты не толькі на друкаваную прадукцыю, але і на спадарожныя тавары: касметыку, усялякія ласункі, нават электратэхніку. Дарэчы, пакупнікі могуць зрабіць тут заказ на некаторыя тавары. Аднак, часцей за ўсё гараджане цікавяцца свежымі газетамі і часопісамі, дзіцячай літаратурай, купляюць вучнёўскія прыналежнасці. Як адзначае начальнік раённага аддзялення УП «Брэстаблсаюздрук» Святлана Саладуха, з пачаткам работы яшчэ аднаго кіёска друкаванай прадукцыі стала распаўсюджвацца намнога больш.
Кіяскёр Юлія Рамейка распачынае работу вельмі рана: многія паспяваюць набыць перыёдыку ці іншыя неабходныя дробязі па дарозе на работу.
Пакуль што грашовая выручка гэтага кіёска не самая вялікая — 15 мільёнаў рублёў у месяц. Аднак, колькасць новых кліентаў расце: жыхары мікрараёна ўсё больш пераконваюцца ў зручнасці новага павільёна «Брэстаблсаюздруку», які размясціўся непадалёку ад гімназіі, у самым цэнтры новых забудоў.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *