У Ляхавіцкім раёне рагулі перайшли да водных працэдур

Гэты здымак зроблены 1 ліпеня ў вёсцы Альхоўцы. Няма яшчэ і адзінаццаці гадзін, а гарачыня «падзяліла» вясковы статак кароў на дзве часткі. Найбольш нецеплалюбівыя кароўкі прыступілі ўжо да водных працэдур. Іншыя вальяжнічалі на беразе, але, здаецца, і першых, і другіх паша цікавіла ў апошнюю чаргу.