Непагоднае трыа. Дождж, град і вецер зноў гасцявалі ў Ляхавічах/фото new/


Надвор’е быццам гуляе ў гульню: хто не схаваўся – я не вінаватае. Вось свяціла сонейка, а тут наляцеў вецер і прынёс хмару. Умомант пацямнела і пасыпаў  дождж уперамежку з градам. Такі прыродны сюжэт у нашым раёне сёлета не ўпершыню.
У Ляхавіцкім РЭС  расказалі, што стыхія абясточыла каля 40 населеных пунктаў. Усе сілы работнікі раёна электрасетак  накіравалі на аператыўнае ўхіленне пашкоджанняў і аднаўленне падачы электраэнергіі спажыўцам. Нягледзячы на тое, што праца не спынялася нават ноччу, на 8 гадзін раніцы 2 ліпеня  два  дзясяткі  населеных пунктаў заставаліся без святла. Абрывы паветраных ліній электраперадач выяўлены ў дзесяці месцах , ветрам зламана пяць апор.
На аўтадарозе Гарадзішча- Куршынавічы-Ганцавічы 20 паваленых дрэў перагарадзілі праезную частку. На гэтым участку да поўначы працавалі работнікі ДЭУ-200. Моцны вецер раскрыў дах аўтобуснага прыпынку ў Альхоўцах, зламаў  тры дрэвы ў Дарава-Чыж.
У Ляхавічах камунальнікі і іншыя арганізацыі таксама ўбіралі з вуліц галлё і паламаныя  дрэвы.
Стыхія пакінула след і ў сельгасарганізацыях раёна. Часткова ракрыты дах фермы ў Падбароччы, цялятнік у Адахаўшчыне.
Гэта няпоўныя наступствы ўчарашняй непагадзі. Даныя будуць дапоўнены.