«Мой горад – мая любоў». Святочная праграма, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

святочная ПРАГРАМА,  прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

10.30 – пастраенне святочных калон на пл. Леніна;
11.00 – святочнае шэсце калон ад пл. Леніна да пл. Перамогі;
11.15 – мітынг на пл. Перамогі;
12.00-13.00 – конкурс дзіцячага малюнка на асфальце «Мой дом, мая Радзіма»;
13.00-15.00 – ушанаванне лаўрэатаў прэміі «Чалавек года» і перадавікоў, чые партрэты занесены на раённую Галерэю славы. Канцэрт аматарскіх калектываў мастацкай творчасці ўстаноў культуры раёна «Беларусь мая – слава, надзея і гонар»; святочнае выступленне духавога аркестра воінскай часці г. Баранавічы;
працуюць «Горад майстроў»; гандлёвыя рады (з 10.00); падвор’і сельсаветаў (з 10.30).

СТАДЫЁН «КОЛАС»

15.00 – «Спорт – маладосць – здароўе!» – раённы турнір па розных відах спорту сярод вучняў школ і працоўнай моладзі;
15.20 -16.20 – тэатралізаванае прадстаўленне рыцарскіх баёў клубаў ваенна-гістарычных рэканструкцый.
СКВЕР ЛЯ ФАНТАНА
15.00-18.00 – майстар-клас студыі «Апалон»;
15.00 – гульнёвыя праграмы для дзяцей;
16.30-18.00 – дзіцячая дыскатэка.

плошча ЛЕНІНА


17.00-19.00 – выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Жарабковіцкага, Тальмінавіцкага, Ліпскага СДК;
19.30-20.30 – канцэрт аркестра народных інструментаў «Водар» Ляхавіцкай ДШМ;
21.00-23.00 – канцэрт артыстаў беларускай эстрады;
23.00 – агульнарэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам», святочны феерверк;
да 24.00 – танцавальна-забаўляльная праграма.
Аргкамітэт.