В честь победы ляховичанки в Таллине звучал белорусский гимн

Навін дзве: добрая і… высокая. Пачнём з другой, як з куды больш рэйтынгавай. З 21 па 23 верасня Талін прымаў адкрытае першынство Еўропы па самба сярод кадэтаў. У такім фармаце спаборніцтвы праходзілі ўпершыню і сабралі барцоў з 15 краін свету. У складзе каманды Рэспублікі Беларусь выступала і ляхавічанка. Выхаванка нашай ДЮСШ, вучаніца трэнера Віктара Богуша Кацярына Рабцэвіч дасягнула ў сталіцы Эстоніі максімальна магчымага выніку. Стала пераможцай першынства ў сваёй вагавай катэгорыі, чым, несумненна, унесла істотны ўклад у заваяванне зборнай дзяўчат краіны другога агульнакаманднага месца. Зборная юнакоў, дарэчы, таксама размясцілася на ганаровым другім месцы п’едэстала еўрапейскага першынства.Фінансавую дапамогу ў арганізацыі паездкі спартсменкі на турнір аказалі мясцовыя прадпрымальнікі ТДА «Карвента» і ПГУП «Дуганаў».
Любы самы высокі поспех пачынаецца дома. З такіх, напрыклад, спаборніцтваў як спартакіяда вучнёўскай моладзі Ляхавіцкага раёна, што адбылася на тыдні і праходзіла на авале стадыёна і блізкіх ваколіцах спарткомплексу «Колас». Сёлета спартакіяда стартавала ўжо шаснаццаты раз і першым яе відам традыцыйна стаў лёгкаатлетычны крос. Навучэнцам ЛДАКа ў нязначнай колькасці, школьнікам раёна — ад 6-класнікаў да вучняў выпускнога класа — кросавая дыстанцыя прапаноўвалася ў адпаведнасці з узростам. Самыя юныя дзяўчынкі, напрыклад, спаборнічалі на тысячаметроўцы, юнакі старэйшай узроставай групы мераліся сіламі на дыстанцыі ўтрая больш працяглай. Крос назваў мацнейшых: сярод сельскіх устаноў адукацыі каманднае лідарства захапіла Жарабковіцкая СШ, сярод школ-«гараджанак» — СШ № 1. У сваіх узроставых намінацыях асабістыя перамогі заваёўвалі Аляксандра Махнач і Сяргей Рылко (Жарабковіцкая СШ), Вікторыя Янукевіч (Навасёлкаўская), Ірына Буйкевіч (Свяціцкая), Ягор Грыгарук (СШ №1) і Дзмітрый Бацечка (Начаўская СШ).
Як адзначыў трэнер-выкладчык ДЮСШ Андрэй Іванюценка, асенні крос адзначыўся шэрагам нядрэнных вынікаў; за некаторым выключэннем, удзел у спаборніцтвах прынялі ўсе школы Ляхавіччыны.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *