Ляхавіцкім спажыўцам цеплавой энергіі да 15 кастрычніка неабходна атрымаць пашпарты гатоўнасці

Асенне-зімовы перыяд найбольш напружаны і адказны для ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі. Таму важна своечасова і якасна падрыхтавацца да яго. Тым больш, што халады ўжо заявілі пра сябе. Аднак, як аказалася, не ўсе гатовы да іх. У прыватнасці, гэта датычыцца такіх прадпрыемстваў як КУП па аказанні паслуг «Ляхавіцкі РКБА», райпо, дзіцяча- юнацкай спартыўнай школы. Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду прадугледжваецца, што да 15 кастрычніка ўсе спажыўцы цеплавой энергіі павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці. Па стане на 24 верасня такіх дакументаў падпісана 79 са 108, з 58 цеплакрыніц пашпарты гатоўнасці атрымалі 49. Згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за непрыняцце мер па падрыхтоўцы абсталявання да работы ў асенне-зімовы перыяд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу : у памеры ад 4 да 10 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 БВ — на індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 БВ — на юрыдычную асобу.

Аляксандр БАРОДЗІЧ,

інспектар энерганагляду.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *