«Ляхавіцкі веснік» узнагароджаны медалём

На  ўрачыстасцях, прысвечаных святкаванню  Дня Рэспублікі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія прайшлі ў Ляхавічах,  сярод узнагароджанных  юбілейным медалём «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» — і раённая газета «Ляхавіцкі веснік».

Газета,  народжаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны  пад назвай «Совецкі патрыёт», заўсёды была і  застаецца патрыётам.  Вельмі  сімвалічна, што раёнка адзначана такой высокай узнагародай.