У Ляхавічах урачыста ўшаноўвалі лаўрэатаў прэміі «Чалавек года» і землякоў, чые партрэты занесены на раённую Галерэю славы /фота/

НА ГАЛЕРЭЮ СЛАВЫ Ляхавіцкага раёна занесены:

ДУА «Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» (дырэктар Анжэла Яварчук);
дзяржаўная ўстанова культуры «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (дырэктар Вольга Пляшэвіч);
КУСП «Нача» (дырэктар Мікалай Тарлюк);
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» (дырэктар Уладзімір Гунько);
ТАА «Кампазітная кампанія» (дырэктар Аляксей Клявец);
ДУ «Ляхавіцкі ТЦСАН» (дырэктар Таццяна Равінская).

Яўгеній ГАЎРЫЛЬЧЫК, брыгадзір трактарнай брыгады СВК «Ляхавіцкі»;
Марына ВАЙЦЕШЫК, аператар машыннага даення КУСП «Нача»;
Віктар ЗУБІК, трактарыст-машыніст КСУП «Востраў-Агра»;
Людміла КУДЗІН, аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы»;
Анатолій МАКСІМЧЫК, наладчык абсталявання ў вытворчасці вырабаў з пластмас ТАА «Трансэлектракамплект»;
Антаніна МЕЛЬНІКАВА, апаратчык стэрылізацыі кансерваў кансервавага цэха ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»;
Міхаіл ШЧУКА, дырэктар ПВУП «Рэмтранстрак»;
Уладзімір РАВЯКА, дырэктар філіяла «Кааптранс» Ляхавіцкага райпо;
Жанна ЗАНЬКО, начальнік ЦБП № 135 г. Ляхавічы рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»;
Сяргей ФІРУСЬ, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Ляхавіцкага ВЭС Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам»;
Сяргей АБЯРГАН, настаўнік хіміі СШ № 1 г. Ляхавічы;
Таццяна ЛІТВІНЕНКА, урач функцыянальнай дыягностыкі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»;
Таццяна ПРЫХАЧ, выкладчык прафесіянальнага кампанента Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа;
Віктар БОГУШ, трэнер-выкладчык па дзюдо ДВСУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна»;
Георгій ХЛЯБОВІЧ, галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»;
Вольга БАРАДЗІНА, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»;
Зінаіда КУМЕЙША, майстар участка бытавога абслугоўвання КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»;
Ірына СТРАМАВУС, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.

Пасведчанні аб занясенні на Галерэю славы Ляхавіцкага раёна ўручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі.

Званне «Чалавек года» прысвоена

Ганаровае званне «Чалавек года» за высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2018 год прысвоена:

у намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» – Дзмітрыю КОЗЕЛУ, галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу СВК «Ляхавіцкі»;
у намінацыі «прамысловасць, бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі» – Таццяне АНДРУШКЕВІЧ, загадчыцы магазіна «Усходні» ПУГВП «Гандлёвы дом «Уладзімір»;
у намінацыі «архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, транспарт і сувязь» – Наталлі НЕСЦЯРОВІЧ, начальніку КУПВ АПП «Ляхавіцкая архітэктура»;
у намінацыі «ахова здароўя» – Анатолію ПАНЬКО, урачу акушэру-гінеколагу (загадчыку паліклінікі) Ляхавіцкай ЦРБ;
у намінацыі «адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм» – Галіне БУНЕЛЬ, настаўніцы біялогіі Жарабковіцкай СШ;
у намінацыі «культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць» –Уладзіміру КРУКУ, дырэктару Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў;
у намінацыі «занятасць, сацыяльная абарона насельніцтва» –Таццяне РАВІНСКАЙ, дырэктару ТЦСАН;
у намінацыі «фінансы, банкаўская дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» – Андрэю ГОЛУБЕВУ, дырэктару ТАА «Мясакамбінат Ляхавічы»;
у намінацыі «закон і парадак, грамадская бяспека, мясцовае кіраванне і самакіраванне» – Юрыю СМАРШЧКУ, камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС старшаму прапаршчыку ўнутранай службы.

Дыпломы аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года» ўручыў старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ