І на газету падпісаць, і крос прабегчы. Ляхавічанка перамагла ў кросе рэспубліканскай круглагадовай спартакіяды

Фота з архіва «ЛВ»

Гэта ўсё паспявае рабіць наша спартыўная зямлячка Антаніна Лейман, прычым паспяхова.
21-22 чэрвеня ў Пінску праходзіла XIX рэспубліканская круглагадовая спартакіяда РУП «Белпошта», у якой прынялі ўдзел зборныя каманды ўсіх абласных філіялаў. У складзе каманды Брэстчыны выступіла і ляхавічанка Антаніна Лейман, якая працуе паштальёнам у аддзяленні паштовай сувязі «Ляхавічы-2». Ды не проста выступіла, а перамагла ў кросе на 500 метраў ва ўзроставай групе пасля 35 гадоў.
– Для мяне гэта не першыя спаборніцтвы. Летась зусім крыху не хапіла да абсалютнай перамогі… Чаму менавіта крос? Таму што я актыўны чалавек, бегаю кожную раніцу. Ды і прафесія абавязвае быць спрытнай і хуткай, – гаворыць Антаніна.
Дарэчы, каманда Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» была адзначана і за лепшае прывітанне.

Ірына КУЗЬМІЧ.