Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· Назначэнні. На пасаду намесніка старшыні Ляхавіцкага райвыканкама з 2 кастрычніка назначаны Валерый Уладзіміравіч Богнат, які раней працаваў дырэктарам дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Ляхавіцкае ПМС».
А дырэктарам дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Ляхавіцкае ПМС» з гэтага ж дня назначаны Сяргей Вікенцьевіч Юшкевіч, які раней працаваў тут галоўным інжынерам.
· Абмяркуем будучыню Ляхавіч. Паважаныя жыхары горада Ляхавічы! З 9 па 23 кастрычніка ў будынку Дома Саветаў для грамадскага абмеркавання будзе выстаўлены генеральны план г. Ляхавічы з планам перспектыўнага выкарыстання тэрыторый. Таксама да генеральнага плана будзе прыкладзена тлумачальная запіска і кніга заўваг і прапаноў. Пазнаёміцца з генпланам зможа любы жыхар г. Ляхавічы з 8.00 да 17.00.
Магчыма, іменна ваша прапанова будзе важнай для развіцця нашага горада!
· Служба занятасці. Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Ланкуць, з пачатку года ў цэнтр занятасці звярнуліся 353 чалавека, з якіх 227 — працаўладкаваны, 8 грамадзян накіраваны на прафесійную перападрыхтоўку, 2 — атрымалі субсідыі для адкрыцця ўласнай справы, 113 чалавек ( 93 з якіх — беспрацоўныя) прынялі ўдзел у грамадскіх аплачваемых работах. Па стане на 1 кастрычніка на ўліку ў службе занятасці зарэгістравана 79 беспрацоўных.
· Юбілейны верасень. 25 верасня ў аддзеле загса райвыканкама было выдадзена сотае пасведчанне аб нараджэнні ( у мінулым годзе сотае народжанае дзіця было зарэгістравана напрыканцы кастрычніка). Дакумент атрымалі шчаслівыя бацькі Віктар і Вольга Райко, у якіх нарадзілася дачушка Яўгенія, дарэчы трэцяе дзіця ў сям’і. Па словах начальніка аддзела загса Людмілы Палтарак, юбілейным верасень стаў і для маладажонаў. 29 верасня зарэгістраваны соты шлюб. Ва ўрачыстай абстаноўцы марш Мендэльсона прагучаў для Кацярыны Чарамных і Андрэя Снацкага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *