Криминал. Происшествия в Ляховичском районе

Па гарачых слядах

З дома ў адным з садовых таварыстваў раёна зніклі ювелірныя вырабы на суму 1900 рублёў. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы непрацуючы мясцовы жыхар, які раней ужо меў праблемы з законам. Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена, што чужыя рэчы ён прадаў за 500 рублёў. Па факце крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальную справу.

Пагроза жыццю

У Шавялях вясковец 1971 г.н. чэрвеньскай ноччу пагражаў забойствам былой сужыцельцы. Зараз яму давядзецца адказваць перад законам. Узбуджана крымінальная справа, па якой прадугле-
джана пакаранне ад грамадскай працы або штрафу да абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.

Не падзялілі
Двое гараджан спачатку разам гулялі ў карты, выпівалі, а потым нешта пайшло не так. Адзін з «сяброў» забраў у другога 50 долараў ЗША. За грабеж з прымяненнем насілля раённы аддзел СК узбудзіў у адносінах аматара лёгкіх грошай крымінальную справу.


На тыя ж граблі
Напрыканцы чэрвеня РАСК узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Вялікая Лотва за паўторнае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане на працягу года. Першы раз у поле зроку супрацоўнікаў АДАІ Ляхавіцкага РАУС ён трапіў у красавіку. 10 чэрвеня вяскоўца зноў спынілі за рулём п’яным. Яго аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку РАУС.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, 
намеснік начальніка РАСК.