Можна ісці ў лес. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама адменена забарона на наведванне лясоў


На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама адменена забарона на наведванне лясоў. Гэтаму паспрыяла дажджлівае надвор’е апошніх дзён і паніжэнне тэмпературы паветра.
Не выключана, што нашы землякі адправяцца ў лес ужо ў бліжэйшыя дні, таму не лішнім будзе нагадаць некалькі элементарных правілаў паводзін на прыродзе. Першае і галоўнае – разводзіць кастрышчы можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, не забываць іх патушыць (засыпаць зямлёй ці заліць вадой). Нельга кідаць непатушаныя запалкі і недакуркі, анучы ў бензіне і масле, слоікі, бутэлькі і бітае шкло (усё гэта можа справакаваць пажар). За распальванне кастроў у забароненых месцах можна атрымаць штраф да 12 базавых велічынь.
Сяргей РАБЦЭВІЧ, старшы інспектар РАНС.