А стымул –класны. На Ляхавіччыне прайшоў конкурс на лепшую арганізацыю прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні п’янства

Па ініцыятыве пракурора раёна ўпершыню праведзены конкурс сярод прадпрыемстваў Ляхавіччыны на лепшую арганізацыю прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні п’янства. Папулярызацыя здаровага і бяспечнага ладу жыцця, фарміраванне негатыўных адносін да алкаголю і іншых псіхаактыўных рэчываў, забеспячэнне працоўнай дысцыпліны ў калектыве, актывізацыя спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы – асноўныя мэты і задачы конкурсу, які праводзіўся сёлета з 15 мая па 15 чэрвеня.

Сярод галоўных крытэрыяў вызначэння пераможцаў – эфектыўнасць работы камісій па барацьбе з п’янствам, алкагалізмам і наркаманіяй на прадпрыемствах; практыка правядзення перадрэйсавага медыцынскага агляду работнікаў на прадмет знаходжання іх у стане алкагольнага ап’янення; выяўленыя факты знаходжання работнікаў у нецвярозым стане на працоўным месцы; наяўнасць сярод членаў калектыву абавязаных асоб і станоўчы вопыт работы з імі. У залік ішла перыядычнасць і выніковасць правядзення прафілактычных гутарак, сустрэч, круглых сталоў з удзелам медыкаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пракуратуры, суда, свяшчэннаслужыцеляў. Балы налічваліся і за арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы на прадпрыемстве, за дзейсныя меры па стымуляванні здаровага ладу жыцця.

Камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, прааналі-завала заяўкі з прадастаўленымі справаздачамі і фота- і відэада-даткамі і вызначыла сярод сямі ўдзельнікаў тройку пераможцаў. Першае месца ў ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», другое – КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», трэцяе – ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас». Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.