13 октября в Ляховичском районе пройдёт добровольная акция «Чистый лес»

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» сёлета пройдзе 13 кастрычніка. Дарэчы, па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі яна праводзіцца ўжо чацвёрты год запар. Асноўная мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу, не засмечваць яго. Дэвіз — «Лёс лесу ў нашых руках».
Акцыя «Чысты лес» заклікана аб’яднаць намаганні нераўнадушных людзей, якія гатовы ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе, вакол населеных пунктаў, паказаць прыклад адносін да галоўнага прыроднага багацця Беларусі.
Каб заявіць пра сваё жаданне паўдзельнічаць у акцыі, можна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва або ў ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» па тэл. 2-45-74, 6-21-01. Толькі агульнымі намаганнямі мы зробім нашы лясы чысцейшымі і прыгажэйшымі.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара лясгаса
па ідэалагічнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *