Рабочая паездка Прэм’ер-міністра ў г.Баранавічы і Ляхавіцкі раён

5 кастрычніка Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч у час рабочай паездкі наведаў Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне, дзе цікавіўся ходам мадэрнізацыі прадпрыемства.
Наступным адрасам рабочай паездкі Прэм’ер-міністра быў Ляхавіцкі раён. Міхаіл Мясніковіч цікавіўся ходам выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2012 годзе і перспектывамі эканамічнага росту раёна ў 2013-2015 гадах.
На месцы пазнаёміўся з ходам рэканструкцыі малочнатаварных фермаў Ляхавіцкага раёна.  Пабываў на ферме  «Вялікая Лотва»   СВК «Шлях новы»  і  ферме   «Зарытава» СВК «Жарабковічы».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *