“Вікторыя” дае дазвол

Люты быў юбілейным месяцам для прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Вікторыя”: яно адзначыла сваё пяцігоддзе. Аўтацэнтр, арганізатарам, заснавальнікам і нязменным кіраўніком якога з’яўляецца Віктар Шчука, трывала заняў сваю нішу на рынку разнастайных аўтасервісных паслуг. Адным з першых на Брэстчыне атрымаў сертыфікат адпаведнасці на права правядзення гарантыйнага абслугоўвання і рамонту ўсіх мадэляў аўтатэхнікі, што выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам, і з’яўляецца афіцыйным дылерам Мінскага і Яраслаўскага рамонтных заводаў. Аўтацэнтр “Вікторыя” – адно з больш чым 150 прадпрыемстваў краіны, якое паспяхова прайшло інспекцыйны кантроль Мінтранспарту і камунікацый, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь і атрымала акрэдытацыю на правядзенне дзяржтэхагляду транспартных сродкаў усіх катэгорый па новай методыцы. 19236 легкавых і іншых транспартных сродкаў з розных раёнаў Брэсцкай і Мінскай вобласці прадыягнаставаны тут і атрымалі заключэнне аб прыгоднасці да эксплуатацыі.
Менавіта ў ”Вікторыі” расшыфруюць ад “а” да “я” аўтамабіль любой маркі, знойдуць усе плюсы і мінусы, пры неабходнасці дапамогуць правесці рамонт ці выправіць дробныя непаладкі.
Працэс праходжання тэхагляду займае няшмат часу. Прыязджаеце ў аўтацэнтр, і аўтамабіль адразу трапляе пад пільнае вока камп’ютарнай тэхнікі, на якой і праводзіцца дыягностыка. На падставе яе вынікаў інжынер-эксперт робіць заключэнне аб годнасці аўто да эксплуатацыі. Калі прэтэнзій з яго боку няма і заключэнне станоўчае, на месцы ў сертыфікаце аб допуску транспартнага сродку да эксплуатацыі ставіцца штамп і выдаецца дзяржаўны талон-дазвол.
На прадпрыемстве справа арганізавана выдатна. У мясцовых аўтамабілістаў няма патрэбы ехаць у іншы горад, усё можна зрабіць у Ляхавічах па адрасе: вуліца Юбілейная, 19, аўтацэнтр “Вікторыя”. Якасць, хуткасць і зручнасць абслугоўвання гарантаваны. Праверка тэхнічнага стану транспарту праводзіцца на самым сучасным абсталяванні. Усё камп’ютарызавана, што гарантуе аб’ектыўнасць ацэнкі.
З сучасным абсталяваннем на ты начальнік станцыі Аляксандр Калбаса, інжынер-дыягност Алег Баранаў. Тэхнічная граматнасць, высокі прафесіяналізм вызначаюць слесараў Сяргея Страмавуса, Юрыя Галубчанку, Аляксандра Швайко, Юрыя Петрусевіча. Цярпліва, з веданнем справы яны тлумачаць кліентам сутнасць выяўленых у тэхнічным стане аўтамабіля недахопаў і даюць парады па іх ухіленні. Сапраўдныя асы ў сваёй справе газаэлектразваршчыкі Вячаслаў Сокал і Міхаіл Дрэка. Заўсёды справы ў ажуры ў галоўнага бухгалтара Антаніны Касцюковай, у загадчыцы склада Галі-ны Міклашэвіч кожная дэталь на сваім месцы. Заканамерна, а не выпадкова — шматлікімі кліентамі аўтацэнтра з’яўляюцца ўладальнікі машын не толькі Ляхавіцкага, але і Клецкага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Нясвіжскага і іншых раёнаў краіны.
З 2009 года аўтацэнтр “Вікторыя” ўключаны ў рэспубліканскую праграму аснашчэння аўтамабілямі ”МАЗ” сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Завод-вытворца пастаўляе розныя маркі аўтамабіляў і прычэпаў у “Вікторыю”, дзе яны праходзяць перадпродажавую падрыхтоўку і належнае тэхнічнае абслугоўванне. Потым, згодна разнарадкі, накіроўваюцца на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу вобласці з гарантаваным двухгадовым тэрмінам рамонту непасрэдна ў аўтацэнтры. Без сумненняў ”Вікторыя” ўсё выканае найлепшым чынам. Фірма вытрымала выпрабаванне часам і канкурэнцыяй. І ў многім дзякуючы прадбачлівасці, кампетэнтнасці, ініцыятыўнасці, адказнасці дырэктара Віктара Шчукі. Ён падабраў дружны, зладжаны калектыў прафесіяналаў, дзякуючы якому прадпрыемства трывала займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку гарантыйнага абслугоўвання і рамонту аўтатранспарту.
— Арганізаваць, зарэгістраваць фірму і наладзіць рабочы працэс – гэта адна справа. Зацікавіць, аб’яднаць калектыў агульнымі задачамі значна складаней. Але ў нас атрымалася, – сцвярджае Віктар Шчука. Кіраўнік, тым больш заснавальнік прадпрыемства, даказвае сваю вартасць паспяховай дзейнасцю калектыву. У “Вікторыі” Віктара Шчукі заўсёды поўны “аншлаг”.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *