Адваротная сувязь: «Зіма. Час вітамінаў»

У “ЛВ” № 9 ад 3 лютага 2010 г. пад рубрыкай “Карэспандэнт атрымаў заданне” змешчаны матэрыял “Зіма. Час вітамінаў”, у якім ішла размова пра забяспечанасць магазінаў райцэнтра садавінай і агароднінай, саленнямі і кансерваванай прадукцыяй.
На публікацыю адрэагаваў старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч, які паведаміў, што “ў гандлёвых прадпрыемствах пашыраны асартымент (да 25 найменняў) прадукцыі ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, аформлены куткі “Прадукцыя Ляхавіцкага кансервавага завода”. Што датычыцца саленняў і марынадаў, то Васілій Некрашэвіч адзначыў: “У сёлетнім нарыхтоўчым сезоне ляхавіцкі кааппрам плануе аднавіць квашанне капусты, саленне агуркоў, мачэнне яблыкаў. Калектыў райпо спадзяецца, што сёлета ўдасца больш поўна забяспечыць попыт пакупнікоў на агародніну і садавіну”. А нам, спажыўцам, застаецца чакаць і спадзявацца, што словы не разыдуцца з канкрэтнымі справамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *