У садзе нашага дзяцінства. Рэтрафотатэка «ЛВ»

Рэтрафотагалерэя «Ляхавічы і ляхавічане», распачатая раёнкай у Год малой радзімы, напярэдадні 80-годдзя Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкага раёна, быццам машына часу, «зрушыла» назад дзесяцігоддзі, абудзіла настальгічныя пачуцці. Сёння новая порцыя ўражанняў.
Кадры з архіва ясляў-сада № 1 (на сайце ўстановы іх больш за паўсотні) папоўнілі «веснікаўскую» фотагалерэю. Больш за сем дзесяцігоддзяў ён карпатліва збіраўся-папаўняўся работнікамі да-школьнай установы практычна з першых дзён яе адкрыцця. 12 снежня 1985 года ў гісторыі райцэнтра адбылася значная падзея – для 280 маленькіх ляхавічан быў урачыста адкрыты новы будынак садка. І раёнка, канешне, таксама не абышла яе ўвагай. Прапануем чытачам рэтраэкскурсію з пачаткам у 40-я гады і працягам у наступныя дзесяцігоддзі. І запрашаем ляхавічан паўдзельнічаць у стварэнні рэтрафотатэкі «ЛВ».

Аэробіка з 60-70-х гг.
Чысціня – залог здароўя. Фота 60-70-х гг.
Дзіцячы экспрэс (60-70-я гг.)
Фізкультпрывітанне з 40-50-х гг.
Запрашэнне на танец (80-90-я гг)