Працай славяцца. Хто стаў лепшым на жніве ў Ляхавіцкім раёне

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых (па стане на 30 ліпеня)

ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана 65 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 62,4 ц/га.
СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван ВІТКО) – убраны 61 працэнт да плана, ураджайнасць – 50,6 ц/га.
ААТ «Шлях новы» (в. а. дырэктара Аляксандр КЛІМУК) – убраны 51 працэнт да плана, ураджайнасць – 41,9 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве  (па стане на 30 ліпеня)
Андрэй ДЗЯНІШЧЫК і Іван МАЦЮШЭНКА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне КЗС-1218 убралі 200 га і намалацілі 1292 тоны збожжа.
Міхаіл ЗУБІК і Уладзімір САГАН з ЗАТ «Белпрампрыбор», якія на камбайне КЗС-1218 убралі 268 га і намалацілі 1134 тоны збожжа.
Павел КАНЦЭЛЯРЧЫК з ЗТАА «БелДан» (ён жа лепшы сярод маладых камбайнераў), які на камбайне «Нью Холанд» убраў 358 га і намалаціў 1047 тон збожжа.
Іосіф ЛАМАНОС з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд» убраў 355 га і намалаціў 1045 тон збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Юрый ПРЫШЧЭПА з ААТ «Жарабковічы» (ён жа лепшы сярод маладых вадзіцеляў), які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1677 тон збожжа.
Аляксандр АЗАРЧЫК з ЗТАА «БелДан» (ён жа на другім месцы сярод маладых вадзіцеляў), які на трактары «Кейс Пума» перавёз 1379 тон збожжа.
Міхаіл ПРАНЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1458 тон збожжа.
Сяргей ВЕЙКНІС з ААТ «Жарабковічы» (ён жа на трэцім месцы сярод маладых вадзіцеляў), які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1282 тоны збожжа.
Мікалай КАМІНСКІ з ААТ «Шлях новы», які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1262 тоны збожжа.
Анатолій ПРАНЧАК з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1246 тон збожжа.
Аляксандр МАЛЯР з ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 1175 тон збожжа.
Ілья САЎЧЫК з ЗТАА «БелДан», які на аўтамабілі МАЗ-3022 перавёз 1174 тоны збожжа.
Уладзімір КУЛАК з ЗАТ «Белпрампрыбор», які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 1147 тон збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных комплексах
Вадзім КУДЗІН і Ігар ЛІТВІНОВІЧ з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 2904 тоны збожжа.
Аляксандр ХОДАР і Міхаіл БУРБІЦКІ з СВК «Ляхавіцкі», якія на СЗШ-16 перапрацавалі 2192 тоны збожжа.
Аляксандр ПІЛЕЦКІ і Віктар ЛОЙКА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 2118 тон збожжа.
Па інфармацыі райсельгасхарчу.