Усё пад пільным кантролем

Прафілактыка, недапушчэнне, а ў выпадку ўчынення – раскрыццё крадзяжоў – гэта і многае іншае ўваходзіць у спіс што-дзённых задач міліцыі. Жніво – асаблівы перыяд не толькі для аграрыяў – праваахоўнікі таксама ўсё больш акцэнтуюць увагу на збожжаўборачных палетках, зернетаках, машынна-трактарных парках, шляхах перамяшчэння «ўраджайнага» транспарту і г. д. З мэтай маніторынгу жніўных работ на прадмет недапушчэння супрацьпраўных дзеянняў у Ляхавіцкім РАУС створаны рэйдавыя групы.

Адна з іх у складзе начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Віталія Давідоўскага і ўчастковага інспектара Рустама Гурына напрыканцы ліпеня працавала ў СВК «Ляхавіцкі». Па дарозе ў аграгарадок Русінавічы Віталій Давідоўскі інфармуе, што сігналаў з «Ляха-
віцкага» па фактах супраць-праўных дзеянняў па лініі крымінальнага вышуку ў РАУС не паступала. У тым, што ў гаспадарцы ўсё пад кант-
ролем, цалкам упэўніліся, калі прыдзірліва прайшліся па шэрагу яе аб’ектаў.
Азнаямленне з дакументацыяй – журналамі праверак работнікаў на прадмет цвярозасці, выдачы пуцявых лістоў, своечасовасці і паўнаты правядзення інструктажаў па пытаннях аховы працы і правілах тэхнікі бяспекі – паказала поўную адпаведнасць нарматыўным патрабаванням. Галоўны інжынер сельгаскааператыва Андрэй Новік выступіў у ролі экскурсавода: паказаў што, дзе і як, адказаў на пытанні.
Ні адной адзінкі ўборачнай тэхнікі на машынным двары не назіралася. Дарэчы, тэрыторыю машдвара «Ляхавіцкага» можна агледзець, не пакідаючы кабінета галоўнага інжынера: на маніторы, на якім адлюстраваны карцінкі з камер відэаназірання. Такія ж магчымасці – адсочваць сітуацыю на машдвары ў рэжыме рэальнага відэа – мае з памяшкання прахадной і дыспетчар.
Самую пільную ўвагу права-ахоўнікі звярнулі на тэхнічную ўмацаванасць будынкаў і памяшканняў. У «Ляхавіцкім» і з гэтым поўны парадак. Напрыклад, склады запаснога «жалеза», ядахімікатаў абсталяваны надзейнымі дзвярамі, на вок-нах – металічныя рашоткі. Падключана гукавая сігналізацыя, бліжэйшы перыметр кантралюецца відэакамерай. Ну і нельга не адзначыць усё тую ж
жэтонную сістэму, у адпавед-насці з якой нясуць сваю службу вартаўнікі, і якая распаўсюджваецца на ўвесь аб’ект. Дарэчы, пачынаючы з 22 гадзін на дапамогу вартаўніку машдвара прыходзіць нехта са спецыялістаў сельгаскааператыва. Падобны расклад практыкуецца і на зернетаку «Ляхавіцкага».
Падчас рэйду праваахоўнікі пабывалі і на полі, дзе на той момант завяршалася ўборка азімай пшаніцы, на малочнатаварным комплексе «Русінавічы», жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Мыслабаж, асобных іншых аб’ектах СВК. Ніякіх неадпаведнасцяў нарматыўным патрабаванням у плане захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў, вядзення да-кументацыі, выканання сваіх
абавязкаў работнікамі гаспа-даркі выяўлена не было.
…На Мыслабажскую ферму па вырошчванні цялушак прыехалі ў разгар абедзеннага перапынку. Ферма, аднак, безнагляднай не заставалася. Нас сустрэў вартаўнік, ролю якога на гэты час выконваў адзін з жывёлаводаў. Так што рэзюмэ – адназначнае: у «Ляхавіцкім» усё пад кантролем.
Іван КАВАЛЕНКА.