З песнямі пра галоўнае. У госці да ляхавічан з канцэртам завітаў народны клуб ветэранаў з горада Ганцавічы

20 ліпеня ў ГДК было гаманліва і шматлюдна. У госці да ляхавічан з канцэртам завітаў народны клуб ветэранаў з горада Ганцавічы. Са сцэны гучалі аўтарскія і народныя, патрыятычныя песні і прыпеўкі. Слухачы цёпла віталі самадзейных артыстаў несціхаючымі апладысментамі, дарылі кветкі. А яшчэ ім уручылі каравай «Прывітанне з Ляхавіччыны» і падарункі.
А 24 ліпеня наш народны клуб ветэранаў «Сівізна» пабываў з абменнай музычнай праграмай у Ганцавічах. Шчыра віталі нас суседзі. І тут таксама былі кветкі, падарункі, ганцавіцкі каравай і словы падзякі і ветлівыя ўсмешкі гледачоў. «Сівізна» атрымала запрашэнне зноў прыехаць у Ганцавічы.
Соф’я МАРЧЫК,
кіраўнік народнага клуба «Сівізна».