На полі музыка гучала. На жніўных палетках Ляхавіччыны працоўны настрой механізатараў падтрымліваюць самадзейныя артысты /фота абноўлена/

Спяваюць Людміла і Мікалай Ламакі
Дораць добры настрой хлебаробам работнікі Палескага СДК

У адзін з ліпеньскіх дзён на зернетаку ААТ “Жарабковічы” ў аграгарадку Падлессе было горача ад сонца, залаціста ад зерня новага ўраджаю і музычна  ад мілагучных песняў. “Ехаў Ясь на кані…” — разносілася па наваколлі. Гэту і іншыя песні выконвалі для землякоў-аграрыяў удзельнікі вакальнай групы (кіраўнік Яўгеній Гуліцкі) Падлескага СДК. Дырэктар гэтай установы культуры Ірына Керко расказала, што мясцовыя артысты збіраюцца яшчэ і “пад камбайны”-будуць выступаць на палявым стане.

Увогуле жніўным работнікам “Жарабковічаў” шанцуе і на артыстаў, і на канцэрты. Парадаваць землякоў спяшаецца і вакальная група “Таямніца” (кіраўнік Яніна Кузняцова) Жарабковіцкага СДК у складзе сямі чалавек—культработнікаў, настаўніка, бібліятэкара, аператара машыннага даення. У рэпертуары выключна беларускія народныя песні.
Артыстычнае трыа Людмілы Сідорскай, Андрэя Цямчыка і Станіславы Дубешка з Русінавіцкага СДК пад акампанемент баяна парадавала беларускімі народнымі песнямі работнікаў СВК “Ляхавіцкі” на ўрадлівых палетках гаспадаркі. “Калі запросяць, то абавязкова паедзем выступаць у іншыя гаспадаркі”,- зазначае Людміла Сідорская.
Каторы год запар жніво без народнага клуба аматараў песні, гульні і гумару “Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК. Кіраўнік калектыву Таццяна Пішч пведаміла, што яны падрыхтавалі цікавую праграму, у якой ёсць і песні, і жарты, і забаўлянкі-усё для таго, каб аздобіць нялёгкую хлебаробскую справу.
А музыкальная сям’я Ламакаў, якая прадстаўляе ГДК і ўвогуле абспявала-аб’езділа палі розных сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна. Менавіта яны віталі-ўшаноўвалі першых на Ляхавіччыне тысячнікаў—герояў жніва.
Галіна КАНЬКО.