На территории Брестской области проводится месячник «Человек с белой тростью»

Так называецца месячнік, які праводзіцца на тэрыторыі Брэстчыны з 15 кастрычніка па 15 лістапада па ініцыятыве абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» сумесна з дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі.
Мэта яго вядомая і гуманная — актывізацыя дзейнасці па рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна-аслабленых асоб, а таксама прыцягнення ўвагі грамадскасці да дзейнасці БТІ, да праблем інвалідаў па зроку.
У час месячніка ў Брэсце і раённых цэнтрах вобласці плануецца правядзенне тлумачальнай работы з работнікамі грамадскага транспарту, гандлю і сферы паслуг аб асаблівасцях абслугоўвання інвалідаў па зроку. У пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання інваліды падзеляцца спецыфічнымі навыкамі з іншымі членамі таварыства інвалідаў па зроку.
18-19 кастрычніка плануецца штогадовы абласны конкурс «Я самы рэабілітаваны».
Месячнік завершыцца прэс-канферэнцыяй з удзелам прадстаўнікоў абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама, якая пройдзе 15 лістапада.

Дадатковую інфармацыю аб мерапрыемствах месяч-ніка «Чалавек з белым кіем» і дзейнасці арганізацыі можна знайсці на старонках яе сайта: http://brest.beltiz.by.
Даведачна. Брэсцкая абласная арганізацыя БелТІЗ аб’ядноўвае больш за 3180 невідушчых людзей, якія стаяць на ўліку ў 18-ці пярвічных арганізацыях. Асноўным накірункам дзейнасці таварыства з’яўляецца павышэнне ўзроўню і якасці жыцця інвалідаў па зроку.
Дзяржаўная установа адукацыі «Брэсцкі вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі беспрацоўных» пастаянна арганізуе курсы навучання інвалідаў па зроку рабоце на камп’ютары.
Штогод праўленнем абласной арганізацыі праводзіцца фестываль творчасці інвалідаў па зроку «Спявай, душа».
Вялікая ўвага надаецца ўкараненню інавацыйных тэхналогій у працэс рэабілітацыі інвалідаў па зроку. З 2008 года па ініцыятыве арганізацыі інвалідам па зроку сталі даступныя новыя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі — яны карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі, якія аснашчаны спецыяльным праграмным забеспячэннем, што дазваляе карыстацца ўсімі сродкамі мабільнай сувязі. Інвалідам прапануецца новае ўстройства для праслухоўвання гукавой літаратуры ў лічбавым фармаце. З 2012 года інвалідам па зроку стала даступна яшчэ адно ўстройства, якое набываюць ўстановы аховы здароўя, — танометры з моўным суправаджэннем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *