Працай славяцца. Хто стаў лепшым на жніве ў Ляхавіцкім раёне

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых
(па стане на 6 жніўня)

ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) –
убрана 96 працэнтаў да плана, ураджайнасць –
61,3 ц/га.
СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван ВІТКО) – убрана 97 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 44,8 ц/га.
ААТ «Шлях новы» (в. а. дырэктара Аляксандр КЛІМУК) – убрана 77 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 40,3 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве
(па стане на 6 жніўня)

Андрэй ДЗЯНІШЧЫК і Іван МАЦЮШЭНКА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне КЗС-1218 убралі 290 га і намалацілі 1813 тон збожжа.
Іосіф ЛАМАНОС з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд» убраў 548 га і намалаціў 1600 тон збожжа.
Міхаіл ЗУБІК і Уладзімір САГАН з ЗАТ «Белпрампрыбор», якія на камбайне КЗС-1218 убралі 374 га і намалацілі 1443 тоны збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Юрый ПРЫШЧЭПА з ААТ «Жарабковічы» (ён жа лепшы сярод маладых вадзіцеляў), які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 2347 тон збожжа.
Міхаіл ПРАНЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз 2092 тоны збожжа.
Аляксандр АЗАРЧЫК з ЗТАА «БелДан» (ён жа на другім месцы сярод маладых вадзіцеляў), які на трактары «Кейс Пума» перавёз 1986 тон збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных
комплексах

Вадзім КУДЗІН і Ігар ЛІТВІНОВІЧ з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4660 тон збожжа.
Анатолій ГЕРАСІМОВІЧ і Леанід ЮНІК з СВК «Ляхавіцкі», якія на М-819 перапрацавалі 3843 тоны збожжа.
Аляксандр ПІЛЕЦКІ і Віктар ЛОЙКА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 3326 тон збожжа.
Па інфармацыі райсельгасхарчу.