Вас пачулі!

У першым паўгоддзі 2019 года ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці паступіла 445 зваротаў – на 1,3 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.
Зменшылася колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і службовых асоб Камітэта, што паступілі ў ходзе асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні прамых тэлефонных ліній (сёлета 183, летась – 203).
Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў, а таксама Брэсцкага, Івацэвіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў.
Часцей за ўсё людзей хвалявалі пытанні дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавыя пытанні і добраўпарадкаванне, грамадзянска-прававыя адносіны. Шэраг зваротаў датычыў дзейнасці органаў выканаўчай улады, а таксама парушэнняў у рабоце кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.
Камунальна-бытавыя і пытанні добраўпарадкавання склалі амаль пятую частку ад агульнай колькасці зваротаў. Значная іх частка змяшчала просьбы аб правядзенні праверкі правільнасці налічэння сумаў за прадастаўленыя жыллёва-камунальныя паслугі (23) і скаргі на неналежнае выкананне абавязкаў прадстаўнікамі жыллёва-камунальных службаў (20).
Вынікі праведзеных КДК кантрольных мерапрыемстваў па-ранейшаму сведчаць пра недастатковасць прымаемых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі мер па разглядзе зваротаў грамадзян і дэбюракратызацыі дзяржапарата.
У першым паўгоддзі 2019 года КДК Брэсцкай вобласці правёў 13 праверачных мерапрыемстваў, у тым ліку дзве праверкі гар(рай)выканкамаў. Па выніках разгляду зваротаў адна юрыдычная і чатыры службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 21 чалавек – да дысцыплінарнай адказнасці.
КДК Брэсцкай вобласці.