Нашто падлетку манціроўка

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43


Жыхар Баранавічаў звярнуўся ў міліцыю з заявай, што з будынка ў вёсцы Каранеўшчына, гаспадаром якога ён з’яўляецца, выкрадзены інструменты. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку РАУС раскрылі крадзеж па гарачых слядах: на чужое паквапіліся непаўналетнія, якія манціроўкай сарвалі замок. Рэчы вернуты гаспадару.