Педагагічная віншавальная. У Ляхавіцкім раёне работнікі адукацыі, якія ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі, атрымалі падарункі ад прафсаюза /абноўлена/

Не адзін год запар Алег Іваноўскі сваё звычайнае рабочае месца – спартзалу ці стадыён – на некалькі гарачых жнівеньскіх тыдняў мяняе на зернесушыльны комплекс: з настаўніка фізічнай культуры і здароўя, тэхнічнай працы і дапрызыўной падрыхтоўкі Начаўскай СШ перакваліфікуецца ў аператара ЗСК ДП «Нача».

– На ўборцы любыя дадатковыя рукі на вагу золата. Таму ўдзячны кожнаму з нашых часовых навабранцаў. Алег Іваноўскі – адказны работнік, ніякіх нараканняў у яго адрас ніколі не паступала,толькі станоўчыя водгукі, – гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Тарлюк.

Адказна ставіцца да сваёй летняй пасады камбайнера і вадзіцель цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Вячаслаў Бецька, для якога сёлетняе жніво ў такой якасці дзевятнаццатае.
– І ў кабіне «газэлі», і ў кабіне камбайна неабходны уважлівасць, захаванне ўсіх правілаў бяспекі, адказнасць, тады і справа ладзіц-ца, – упэўнены Вячаслаў Бецька.

Напрыканцы мінулага тыдня падзякаваць Алегу Іваноўскаму і Вячаславу Бецьку за добрасумленную шчырую працу прыбыў сапраўдны прафсаюзны дэсант. Павіншаваць удзель-нікаў жніва прыехалі старшыня абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка і яго калега з галіновага райкама Святлана Бялецкая.
Падзея запамінальная і прыемная: прама ў полі і на зернетаку работнікі ўстаноў адукацыі атрымалі падарункі і пачулі цёплыя словы віншаванняў і падзякі.

– Ганарымся, што ў такой важнай справе дапамогу аг- рарыям аказваюць і нашы работнікі. З сельгаспрадпрыем-ствамі ва ўстаноў адукацыі цесныя шэфскія сувязі, – зазначыла Святлана Бялецкая.
Яшчэ аднаго ўдзельніка, дакладней, удзельніцу жніва-2019 – настаўніцу рускай мовы і літаратуры Мала-гарадзішчанскага ДС-СШ Юлію Лешык, якая працуе на зернетаку ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», будуць ушаноўваць на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка і старшыня райкама галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая віншуюць удзельніка жніва настаўніка Начаўскай СШ Алега Іваноўскага.